Рабочая паезка Прэзідэнта на Магілёўшчыну

Акцэнты. Тэма тыдня

На мінулым тыдні, 22 ліпеня, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць. Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выкананні яго даручэнняў па сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці і добраўпарадкаванні абласнога цэнтра. Прэзідэнт наведаў прамысловыя прадпрыемствы Магілёва, сустрэўся з кіраўніцтвам вобласці, прадпрыемстваў, працоўнымі калектывамі.

Могилев 3
У час наведвання прадпрыемства «Тэхналіт» Прэзідэнту далажылі аб развіцці інавацыйных тэхналогій і арганізацыі вытворчасці высакаякасных дэталей рухавікоў і гідратрансмісій, развіцці экспарту і імпартазамяшчэння. Аляксандр Лукашэнка асабліва цікавіўся перспектывамі развіцця прадпрыемства. «Тое, што створана добрая вытворчасць, — гэта факт. Але гэта зярнятка, якое добра ўзышло, прарасло. Сёння ўбяром, а заўтра трэба пасеяць, каб больш атрымаць. Павінен быць мультыплікатыўны эфект», — сказаў Прэзідэнт.

Міністр прамысловасці Віталь Воўк далажыў кіраўніку дзяржавы аб прапанове прадаставіць дадатковыя плошчы для развіцця «Тэхналіта» на магілёўскім заводзе «Строммашына», на базе якога прапануецца стварыць індустрыяльны парк з рознымі вытворчасцямі. Аляксандр Лукашэнка ўсумніўся ў неабходнасці такога кроку. Паводле яго слоў, як варыянт на плошчах «Строммашыны» можна было б наладзіць вытворчасць рознага абсталявання для калійнай галіны, паколькі цяпер на яго імпарт трацяцца вялікія сродкі. «І гэта прадпрыемства будзе як цэласны комплекс, яго не трэба будзе дзяліць па цэхах, і так любое прадпрыемства можна падцягнуць, калі гэтага захацець».

«Тэхналіт» займаецца вытворчасцю камплектуючых дэталей да аўтатрактарнай, сельскагаспадарчай, дарожнай, будаўнічай і спецыяльнай тэхнікі. Завод выпускае шырокую наменклатуру прадукцыі са спецыяльных зносастойкіх чыгуноў, што атрымліваюцца новым метадам ліцця — намарожваннем. Такі спосаб вытворчасці не мае аналагаў у свеце, за яго распрацоўку і прамысловую рэалізацыю прадпрыемства ўдастоена Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі. Такая тэхналогія ліцця, абароненая патэнтамі і аўтарскімі пасведчаннямі, забяспечвае абсалютна новыя пластычныя і зносастойкія ўласцівасці чыгуноў і дае магчымасць паспяхова замяняць імі легіраваныя сталі і бронзы ў вузлах адказнага прызначэння.

Прадукцыя «Тэхналіта» пастаўляецца на сотні беларускіх прадпрыемстваў, пачынаючы ад ваенна-прамысловага сектара да чыгункі і вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Запатрабавана прадукцыя «Тэхналіта» і за мяжой — у Расіі, Казахстане, Украіне, краінах Еўрасаюза, ЗША. На экспарт пастаўляецца практычна 80 працэнтаў прадукцыі прадпрыемства.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі пераадолеюць спад прамысловай вытворчасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, размаўляючы з працоўным калектывам ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання». «Рух ёсць. Думаю, што пасля сённяшняй размовы павялічым тэмпы руху наперад. Мы павінны пераадолець той спад, які адбыўся, на жаль. Але не па нашай віне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Сітуацыя была няпростая, але я бачу, што яна нават у Магілёўскай вобласці пачынае выпраўляцца».

Адказваючы на пытанні рабочых аб новых рабочых месцах, Аляксандр Лукашэнкаадзначыў, што ў Беларусі дастаткова рабочых месц для тых, хто жадае працаваць. «Галоўны мой клопат, каб людзі былі заняты, але з адной толькі ўмовай: калі яны хочуць працаваць. Для жадаючых працаваць я гатовы рабіць усё, каб яны знайшлі сваё рабочае месца. І такіх рабочых месц і ўмоў для стварэння рабочых месц сёння дастаткова», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што людзі павінны і самі шукаць для сябе работу. «Калі раптам у Магілёве не будзе рабочага месца, то яно будзе ў Бабруйску, Мінску, Гродне, Светлагорску, Добрушы», — сказаў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, што для тых людзей, якія хочуць і ўмеюць працаваць, у краіне будуць стварацца рабочыя месцы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сістэма размеркавання пасля заканчэння ВНУ таксама была ўведзена для таго, каб маладыя людзі не засталіся без работы.

Прэзідэнт таксама заўважыў, што ў краіне ўсё роўна можа быць невялікі ўзровень беспрацоўя, прычым у Беларусі ён у разы меншы, чым у многіх дзяржавах.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *