Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі


Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пачнецца з 21 ліпеня. Аб гэтым праінфармавала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. 

vybory2016
Вылучаць кандыдатаў у члены верхняй палаты парламента будуць прэзідыумы раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў і раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Выбіраць членаў Савета Рэспублікі будуць дэпутаты мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і Мінскага гарадскога Савета.

Згодна з каляндарным планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у верхнюю палату парламента, вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі будзе прадаўжацца па 19 жніўня ўключна.

Па матэрыялах БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *