Пасля рэгістрацыі – агітацыя


Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты праводзіцца ў нашай краіне з 2 па 11 жніўня ўключна, а непасрэдна агітацыйны перыяд пачынаецца з моманту рэгістрацыі і прадаўжаецца да дня выбараў, бо агітацыя ў дзень выбараў забаронена.

vybory2016
Ёсць розныя варыянты вядзення перадвыбарнай агітацыі, якія ўключаюць выступленне перад выбаршчыкамі на сходах, мітынгах, у друку, па тэлебачанні, радыё, публікацыю праграмы сваёй будучай дзейнасці. Дазволена ставіць пытанне перад адпаведнымі выбаркамамі аб прадастаўленні памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі. Кандыдат мае права самастойна вызначаць формы, віды і змест перадвыбарнай агітацыі, захоўваючы пры гэтым патрабаванні заканадаўства аб выбарах, масавых мерапрыемствах і СМІ.
Аднак пры апублікаванні перадвыбарных праграм захоўваецца чарговасць іх паступлення, якая вызначаецца на падставе асобнай рэгістрацыі ў рэдакцыях газет з пазначэннем даты і часу паступлення. Аб’ём праграмы не можа перасягаць дзвюх машынапісных старонак (не больш за 4000 знакаў з прабеламі пры камп’ютарным наборы).
Таксама кандыдат мае права на адно бясплатнае пяцімінутнае выступленне па тэлебачанні, на адно бясплатнае пяцімінутнае выступленне па радыё і на ўдзел у тэледэбатах.
Фінансаванне расходаў, непасрэдна звязаных з правядзеннем кандыдатам у дэпутаты мерапрыемстваў агітацыйнага характару, ажыццяўляецца выключна са сродкаў яго выбарчага фонду. Гэта азначае, што прэтэндэнту на месца ў парламенце забараняецца выкарыстоўваць іншыя грашовыя сродкі для правядзення перадвыбарнай агітацыі, акрамя тых, якія паступілі ў выбарчы фонд. Максімальная сума ўсіх расходаў са сродкаў асабістага фонду не можа перавышаць 1000 базавых велічынь – Br21 тыс. з улікам дэнамінацыі.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *