Абраны дэпутаты ў Савет Рэспублікі ад Гомельскай вобласці


Выбары ў Савет Рэспублікі сталі заключным этап фарміравання Нацыянальнага сходу Рэспублікі Бенларусь. 11 верасня былі выбраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а 13 верасня ў Гомельскай вобласці былі абраны дэпутаты ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Больш 400 дэпутатаў базавага ўзроўню з усіх раёнаў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у тайным галасаванні.

bez-imeni-1333

Дэлегацыю ад Ельскага раёна ў складзе 15 чалавек узначаліў Сяргей Матузка, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

У верхнюю палату парламента ад Гомельшчыны абрана восем дэпутатаў, якія будуць прадстаўляць інтарэсы рэгіёна ў парламенце. Сярод іх начальнік РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Рыгор Дворак, генеральны дырэктар РУП «ПА «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў, генеральны дырэктар КПРСУП «Гомельаблдорстрой» Ігар Краўчанка, галоўны ўрач дзяржаўнай установы аховы здароўя «Гомельская клінічная бальніца №1» Алег Ядранцаў, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа №16 горада Мазыра» Аксана Кавалькова, дырэктар ААТ «Звязда» Чачэрскага раёна Галіна Трыбунах, галоўны рэдактар ўстановы «Рэдакцыя Жлобінскай газеты «Новы дзень» Галіна Мельнікава і першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Андрэй Белякоў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *