Беларусь – Катар: перспектывы развіцця

Актуальное

Беларусь і Катар падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Адпаведныя дамоўленасці заключаны пасля завяршэння перагавораў кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з Эмірам Катара шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані.

belaruks-katar

У прысутнасці лідараў дзвюх краін падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя паміж профільнымі міністэрствамі Беларусі і Катара. Заключаны мемарандум аб узаемадзеянні ў галіне акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва паміж Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і Універсітэтам Катара.

Міністэрствы фінансаў падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў фінансавых пытаннях. Таксама заключаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж банкамі развіцця Беларусі і Катара. З падпісаннем адпаведнага мемарандума з’яўляецца магчымасць прыцягнення на выключна льготных умовах крэдытных рэсурсаў для тых праектаў, што фінансуюцца Банкам развіцця Беларусі.

У цэлым у названых дакументах прапісаны канкрэтны механізм, які дае магчымасць у далейшым выходзіць на прамыя дамоўленасці і рэалізацыю праектаў у абазначаных сферах.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *