Зашырскі КСЦ – лепшы ў вобласці

Культура

У снежні былі падведзены вынікі абласнога конкурсу «Клуб года 2016». Першае месца ў ім заняў калектыў Зашырскага культурна-спартыўнага цэнтра, якім кіруе Яўгенія Шадрына.

img_3320
аб перамагчы ў гэтым конкурсе, работнікам Зашырскага КСЦ у кароткі тэрмін неабходна было сабраць і абагуліць многа матэрыялаў, якія адлюстроўвалі б дзейнасць культурна-спартыўнага цэнтра. Гэта і сцэнарыі мерапрыемстваў, якія праводзіліся на працягу 2016 года, і прэзентацыя КСЦ, і неабходная дакументацыя, і відэаздымка мерапрыемстваў, і выкананне платных паслуг, і многае іншае.

– Мы вельмі рады, што перамога ў абласным конкурсе за намі, – прызналася Яўгенія Аляксандраўна. – Усе работнікі нашага клуба – творчыя, таленавітыя людзі, якія аддаюць усё сваё майстэрства, усе намаганні і сілы любімай справе.

Ганна Гаўрылава



1 комментарий по теме “Зашырскі КСЦ – лепшы ў вобласці

  1. Заширский КСЦ, СИЛА!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *