Паслугі «Белтэлекама» падаражэюць


 

З 1 сакавіка РУП «Белтэлекам» уносіць змяненні ў некаторыя свае тарыфы.

телефон
Сярод іх паслугі тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў, пакеты паслуг і даведачна-інфармацыйных паслуг. Змены ў кошце закрануць і некаторыя тарыфныя планы тэлебачання ZALA, а таксама паслугі доступу да сеткі інтэрнэт. Сярэдні памер павышэння кошту складзе 9% да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічалі да апошняга часу.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце аператара, павышэнне тарыфаў на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, а таксама на паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, доступу ў сеткі інтэрнэт па гарантаванай паласе прапускання і паслугі хостынгу ў 2017 годзе не плануецца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *