Музей журналіста ў рэдакцыі ельскай «раёнкі» чакае вас!


IMG_0432

Нядаўна Музей журналіста, размешчаны ў рэдакцыі раённай газеты, наведалі школьнікі гарадскіх школ.

IMG_7477

Нагадаем, што Музей журналіста адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў напярэдадні 85-годдзя з дня выхаду першага нумара раённай газеты.

Ідэя стварыць невялікі музей выношвалася супрацоўнікамі рэдакцыі даволі даўно, а была ажыццёўлена з нагоды юбілею выдання. Так, у музеі сабраны экспанаты, якія датычацца працы журналіста розных часоў. Гэта і ручкі-пер’і, і друкавальныя машынкі розных гадоў, і тэлефонныя апараты, і радыёпрыёмнікі, і іншае.

  • Многія рэчы сёння ўжо сталі гісторыяй, — расказала галоўны рэдактар раённай газеты Таццяна Петрухно, — тым не менш яны былі неад’емнай часткай журналісцкай працы, таму хочацца зберагчы і захаваць усё гэта. Вельмі прыемна, што акрамя супрацоўнікаў “Народнага голасу”, да стварэння музея далучыліся многія нераўнадушныя людзі, якія таксама прынеслі ў музей каштоўныя, а часам і рэдкія, экспанаты.

У Музеі журналіста арганізаваны экспазіцыі, прысвечаныя творчым асобам Ельшчыны: кіраўніку “КСУП “Саўгас “Камуніст”, паэту Рыгору Бабчанку, гісторыку Сцяпану Міксюку, пісьменніку Уладзіміру Хамутоўскаму, ураджэнцу Ельскага раёна. Дарэчы, на адкрыцці Музея журналіста прысутнічалі дочкі У. Хамутоўскага Таццяна і Алена. Яны падарылі музею некаторыя асабістыя рэчы свайго бацькі, рукапісы і фотаздымкі.

Акрамя гэтага, у музеі сабраны архіў нумароў “раёнкі”, пачынаючы з 40-х гадоў, фотаздымкі, якія адлюстроўваюць дзейнасць рэдакцыі і тыпаграфіі. Усё гэта з’яўляецца важнай часткай гісторыі раённага выдання. Спадзяёмся, экспазіцыі Музея журналіста будуць цікавыя тым, хто захоча яго наведаць.

Усе жадаючыя могуць далучыцца да збору экспанатаў у Музей журналіста. Давайце разам будзем захоўваць гісторыю.

IMG_7463

IMG_7466

IMG_7470

IMG_7474

IMG_7476

IMG_7479

IMG_7481

IMG_7483

IMG_7485

IMG_7492

IMG_7495



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *