Выязны прыём грамадзян у Засінцаўскім сельскім Савете

Местные власти Новости Ельщины Общество

Выслухаць і дапамагчы – адна з галоўных задач кіраўнікоў рознага ўзроўню, у тым ліку і райвыканкама. А як можна лепш за ўсё разабрацца ў праблеме чалавека, як не ў асабістай размове? Іменна для гэтага праводзяцца выязныя прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях у сельсаветах раёна.

IMG_7455

IMG_7438

IMG_7447

IMG_7452

IMG_7473

IMG_7485

Так, у чацвер, 20 ліпеня, выязны прыём грамадзян старшынёй Ельскага райвыканкама Уладзімірам Бурмістравым быў праведзены на тэрыторыі Засінцаўскага сельскага Савета. На сустрэчу з кіраўніком раёна звярнуліся пяць чалавек. Некаторыя з іх прыйшлі з просьбамі “для сябе”, а некаторыя — для вырашэння агульназначнай праблемы. Так, Уладзіміру Іванавічу ў час выязнога прыёму давялося ўнікнуць і ў праблему ачысткі вадаёмаў для рыбакоў у вёсках Засінцы і Кавалі, і ў жыллёвую праблему, і ў праблемы водазабяспечання, гандлю, узаемаадносін сярод родзічаў, выдзялення сена мясцовым сельгаспрадпрыемствам уладальнікам асабістых гаспадарак і ў многія іншыя.

Падрабязнасці чытайце ў газеце «Народны голас»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *