На такіх людзях, як Анатоль Крупа з Рамязоўскага сельсавета, трымаецца вёска

Личности

Чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, здольны павесці за сабой людзей, на якога заўсёды можна пакласціся. Усё гэта пра Анатоля Крупу – старэйшыну вёсак Дзвіжкі і Шарын Рамязоўскага сельскага Савета.

Крупа

Анатоль Лук’янавіч – сапраўдны патрыёт сваёй малой радзімы, – кажа Ірына Таран, старшыня Рамязоўскага сельскага Савета. – Ён ніколі не пройдзе міма чужой бяды. Заўсёды гатовы дапамагчы ў цяжкім становішчы.
Анатоль Крупа выдатна валодае сітуацыяй у сельскім Савеце і заўсёды імкнецца дапамагчы ва ўсіх пытаннях. Турбуецца аб стане дарог, платоў, дамоў, аказвае дапамогу пры зносе пустога і старога жылля. Разам з жыхарамі вёсак праводзіць работу па добраўпарадкаванні не толькі вуліц і падворкаў, але і могілак – сочыць за чысцінёй і парадкам на могілках, а таксама даглядае агароджы.
Не забывае зазірнуть Анатоль Лук’янавіч да адзінокіх людзей і пенсіянераў, заўсёды пагаворыць з аднавяскоўцамі, даведаецца, якія праблемы іх турбуюць.
Анатоль Крупа адкрыты для людзей, і, калі пачаў справу, імкнецца давесці яе да канца.
Ці цяжка дапамагаць людзям і вырашаць чужыя праблемы? На гэтае пытанне Анатоль Лук’янавіч адказаў проста: «Вядома, цяжка. Але хто, калі не мы?»
Анатоль Крупа марыць, што калі-небудзь яго родная вёска Шарын зноў адродзіцца і на сельскіх вуліцах зноў загучаць звонкія галасы дзяцей.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *