На мінулым тыдні мерапрыемства з удзелам дэпутатаў раённага Савета прайшло на базе Ельскай цэнтральнай раённай бальніцы

Здоровье Местные власти Новости Ельщины

Правядзенне Дзён дэпутата  на Ельшчыне – традыцыя, якая ўжо добра сябе зарэкамендавала. На мінулым тыдні чарговае мерапрыемства з удзелам дэпутатаў раённага Савета прайшло на базе Ельскай цэнтральнай раённай бальніцы.

IMG_2137

IMG_2148

IMG_2153

IMG_2159

IMG_2163

Як заўважыў старшыня Ельскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Матузка, правядзенне Дзён дэпутата як на тэрыторыі сельскіх Саветаў, так і на базе ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада, дае добрыя вынікі, таму што Саветы дэпутатаў – самая блізкая да народу ўлада. Ад таго, наколькі эфектыўна яны працуюць, людзі мяркуюць аб сістэме дзяржаўнага кіравання ў цэлым. І вельмі важна, што  ўлада сёння як ніколі даступная для людзей.

Пытанні якаснага аказання медыцынскай дапамогі і арганізацыі прафілактычнай работы па папярэджанні захворванняў на тэрыторыі Ельскага раёна былі асветлены ў час Дня дэпутата Ірынай Васілеўскай, якая выконвае абавязкі галоўнага ўрача Ельскай ЦРБ. Дэпутаты раённага Савета дэталёва азнаёміліся з працай паліклінічнага і стацыянарнага аддзяленняў райбальніцы. У прыватнасці, аб’ектамі іх наведвання сталі кабінеты афтальмолага, анколага, стаматалагічны, рэнтгенкабінет і інш. Ірына Васілеўская адзначыла станоўчыя напрацоўкі ў дзейнасці райбальніцы, зрабіла акцэнт на рамонце будынку бальніцы, добраўпарадкаванні тэрыторыі, кадравым саставе. Падзялілася і праблемамі, адказала на ўсе пытанні ад дэпутатаў. Напрыклад, многіх цікавіла дзейнасць маладых спецыялістаў, якія прыйшлі сёлета працаваць у Ельскую ЦРБ. Як вядома, на Ельшчыну прыйшлі працаваць 16 маладых медыкаў.
У цэнтры ўвагі ў час Дня дэпутата таксама стаяла пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Ельскага раёна за 9 месяцаў 2017 года і перспектывах далейшага развіцця. Падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні прадставіў намеснік старшыні Ельскага райвыканкама Генадзь Лапаценка.
Пасля гэтага адбыўся дыялог прадстаўнікоў раённага Савета дэпутатаў з працоўным калектывам Ельскай ЦРБ. Некаторыя пытанні былі зададзены датэрмінова. Таму адказы на іх былі ўжо падрыхтаваны і растлумачаны спецыялістамі на месцы. Некаторыя пытанні патрабуюць яшчэ вывучэння. Трэба адзначыць, што спектр тэм, закранутых медыцынскімі работнікамі, быў вельмі шырокі. Гэта пытанні працаўладкавання, рамонту дарог і асвятлення вуліц горада, руху чыгуначнага транспарту па станцыі Ельск, будаўніцтва басейна і інш. Па словах старшыні райсавета дэпутатаў Сяргея Матузкі, усе ўзнятыя пытанні і праблемы, ўзятыя пад увагу, і будуць прапрацоўвацца на розных узроўнях.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *