Ельскую газету «Народны голас» з дастаўкай на дом

Личности

Паштальёна Вольгу Бяляк ведаюць у твар многія ельчане, адразу вітаюцца пры сустрэчы. А яна ў сваю чаргу на памяць ведае іх імёны, прозвішчы, адрасы і нават тое, якую перыёдыку кожны чытае. І гэта нягледзячы на тое, што працуе Вольга ўсяго адзін год.

почтальон

Працуючы паштальёнам аддзялення сувязі № 3 г. Ельска, яна разносіць пошту на 22 вуліцах горада. Штодзень у яе паштовай сумцы дабіраюцца да сваіх адрасатаў каля 2 соцен газет і часопісаў.
– Гэта толькі на першы погляд можа падацца, што няма ў нашай справе ніякіх прамудрасцей, акрамя як пошту разнесці. На самай справе праца адказная, – прызнаецца Вольга Бяляк. – Трэба ж і падпіску арганізаваць на газеты і часопісы, і пісьмы заказныя разнесці.
Часам і з людзьмі словам перакінуцца патрэбна, асабліва калі чалавек у пажылым узросце.
Верным памочнікам у Вольгі з’яўляецца веласіпед, на якім яго гаспадыня дастаўляе карэспандэнцыю ельчанам. Інакш нялёгка б было ўвесь маршрут абысці пешшу, да кожнай паштовай скрынкі падысці.
– Прыемна, калі людзі выпісваюць многа газет і часопісаў, калі пісьмы пішуць адзін аднаму, што хутка стане рэдкасцю ў нашым грамадстве, – разважае Вольга. – Прыемна бачыць, калі людзі з нецярпеннем чакаюць паштальёна, каб атрымаць свежую газету. Найперш – раённую газету «Народны голас», бо толькі ж там можна прачытаць добрае слова пра свой край і сваіх знаёмых, суседзяў, сяброў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *