Ельская мэбля за мяжой

Новости Ельщины Общество Предприятия

Ельская мэблевая фабрыка з’яўляецца адным з буйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў па вытворчасці крэслаў і абедзенных сталоў, табурэтаў, банкетак, мяккай мэблі з масіву розных парод драўніны.

IMG_2859

З мэтаю зніжэння затрат на фабрыцы былі аптымізаваны тэхналагічныя працэсы. Сёння на прадпрыемстве ўсё пабудавана так, каб у самыя кароткія тэрміны і з найменшымі выдаткамі вырабіць прадукцыю, якая цалкам адпавядае стандартам якасці і патрабаванням спажыўцоў. Як вынік, ельскаю мэбляю цікавяцца не толькі ў рэспубліцы, але і за мяжою.
Сёння Ельская мэблевая фабрыка актыўна супрацоўнічае з Расіяй, Казахстанам, Азербайджанам, Літвой і інш. Для кожнай краіны-партнёра Ельская мэблевая фабрыка вырабляе прадукцыю не толькі масавай вытворчасці, але і мэблю і дэталі мэблі па індывідуальных заказах.
– З 2016 года фабрыка вырабляе каркасы крэслаў і апоры для мэблі на экспарт, – расказаў Віталь Васілёнак (на здымку), дырэктар Ельскай мэблевай фабрыкі. – З пачатку 2017 года павялічаны аб’ём вытворчасці гэтых вырабаў па заяўках літоўскай фірмы «Якабсен Хоум» (г. Алітус). Зроблена і рэалізавана каля 20 тысяч каркасаў крэслаў, больш за 4 тысячы апор і больш за 20 тысяч ножак для мэблі. Мы дасягнулі дамоўленасці па нарошчванні аб’ёмаў каркасаў да 3500 штук і апор да 3000 штук штомесяц. Акрамя гэтага, заключаны дагаворы з новымі партнёрамі з Казахстана і Расіі.
Дзякуючы супрацоўніцтву з замежнымі краінамі за 10 месяцаў 2017 года экспарт тавараў склаў 413,4 тысячы долараў ЗША, або 217 % да аналагічнага перыяду мінулага года.
– Мы заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы ўвасобіць у жыццё вырабы мэблі любой складанасці і дызайна, – рэзюміраваў Віталь Васілёнак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *