Датэрміновае галасаванне на выбарчым ўчастаке № 1 города Ельска

Выборы 2018 Местные власти Новости Ельщины

У Ельскім раёне пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання

Аддаць свой голас датэрмінова можна будзе да 17 лютага ўключна  з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Прагаласаваць загадзя маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не змогуць знаходзіцца па месцы жыхарства.

Для датэрміновага галасавання выкарыстоўваюцца асобныя скрыні для бюлетэняў. Працэдура праводзіцца толькі ў памяшканні ўчастковай камісіі і не дапускаецца па месцы знаходжання выбаршчыка. Датэрміновае галасаванне не мяркуецца на участках, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку і бальніцах.

Асноўны дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання — 18 лютага.

Так, сёння пачаў сваю працу выбарчы ўчастак № 1, размешчаны ў ГДК «Колас». Ужо ў 10.00 тут з’явіўся першы выбаршчык, жадаючы аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты.

IMG_2585

IMG_2592

IMG_2594



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *