Гастраном на колах курсіруе ў Ельскім раёне

Новости Ельщины Обратная связь Предприятия

Тэма гандлю ў вёсках не губляе сваёй актуальнасці. У асноўным гэта датычыцца тых населеных пунктаў, дзе стацыянарныя магазіны даўно закрылі, а з’яўленне новых гандлёвых аб’ектаў не прадбачыцца – нявыгадна. У такой глыбінцы адзін метад гандлю – аўтамагазін.

Автолавка д

Аўталаўка – гэта не толькі карміцелька, але і цэнтр мясцовых камунікацый, таму што ў вёсках, дзе жыве пяць–дзесяць чалавек, толькі ў чаканні прыезду магазіна на колах можна абмяняцца нешматлікімі навінамі, пагаварыць пра здароўе, абмеркаваць надвор’е і інш.
– Аўталаўкамі Ельскага раённага спажывецкага таварыства, – расказала Галіна Брэгід, старшыня Ельскага райспажыўтаварыства, – па стане на 1 студзеня 2018 года абслугоўваюцца 43 населеныя пункты з колькасцю жыхароў 740 чалавек. Усяго працуе 5 аўталавак. Усе аўтамабілі абсталяваны халадзільнікамі: мясныя і малочныя прадукты можна захоўваць, не парушаючы правілаў рэалізацыі. Калі машына прыязджае на месца, адкрываюцца дзверы і атрымліваецца нешта накшталт кіёска з паліцамі.
Вадзіцелі і прадаўцы добра ведаюць сваіх кліентаў і заўсёды ідуць ім насустрач, прывозяць тое, што пакупнікі заказваюць. Прыпынкі і час прыезду аўталавак пазначаныя ў кожнай вёсцы, але спыняюцца аўталаўкі і там, дзе неабходна пакупніку. Заязджаюць таксама і ў вёскі, дзе ёсць магазіны, бо не кожны пажылы чалавек можа лёгка дабрацца да гандлёвай кропкі. У гэты момант на дапамогу прыходзіць аўталаўка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *