Новую агароджу галоўнай вуліцы вёскі Дзвіжкі ўсталююць да 9 Мая

Новости Ельщины Общество

Галоўная вуліца вёскі Дзвіжкі Рамязоўскага сельскага Савета паступова набывае новы выгляд.

IMG_4273

Устаноўку новай жалезабетоннай агароджы па абедзвюх баках вуліцы 9 Мая, па словах старшыні Рамязоўскага сельскага Савета Аляксандра Лявонава, плануецца завяршыць да Дня Перамогі. На сённяшні дзень ужо ўстаноўлена больш за 80 % агароджы. Усяго ж запланавана памяняць 2000 метраў старога плота на новы. Работнікі, якія ўстанаўліваюць агароджу, працуюць старанна, імкнуцца зрабіць работу своечасова.
– Пасля ўстаноўкі плота чакае чарговы этап – афарбоўка, – гаворыць старшыня сельсавета. – Вырашана, што вуліца будзе зіхацець бела-васільковымі колерамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *