Ансамблю «Рэха» з Ельску апладзіравалі ў Маскве

Культура Новости Ельщины Общество

Вакальны ансамбль «Рэха» Ельскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі нядаўна прыняў удзел у XVI міжнародным дзіцячым і юнацкім фестывалі-конкурсе «Гучыць Масква», які прайшоў у горадзе Маскве.

Усяго ў фестывалі ўдзельнічала больш за 800 дзіцячых, юнацкіх і маладзёжных харавых, фальклорных і інструментальных калектываў ва ўзросце ад 7 да 28 гадоў з Расіі, Аўстрыі, Арменіі, Багамскіх астравоў, Балгарыі, Германіі, Ганконга, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Ізраіля, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Сербіі, Славеніі, ЗША, Тайланда, Украіны, Францыі, Эстоніі, Японіі і іншых краін. Упершыню ў такім міжнародным фестывалі прынялі ўдзел музыканты з гарадоў Рэспублікі Беларусь: Мінска, Жлобіна, Салігорска, Светлагорска, Мастоў і Ельска.
У намінацыі «Акадэмічны харавы спеў» ва ўзроставай катэгорыі 7–10 гадоў вакальны ансамбль «Рэха» прадставіў на суд кампетэнтнага журы ваенна-патрыятычны твор «Балада аб маці», аўтарскую песню «Мак таўклі камары» і духоўны спеў «Заспакой наш смутак». Непаўторнае, яскравае выкананне твораў і прадстаўленае юнымі ўдзельнікамі ансамбля высокае і чыстае шматгалоссе ўразіла не толькі гледачоў і канкурэнтаў, але і членаў строгага журы, якія доўга апладзіравалі юным спевакам.
– У выніку мы сталі ўладальні-камі «Гран-пры» фестывалю, – з непрытоеным гонарам паведамілі ўдзельнікі ансамбля «Рэха». – Нашы творы ўключылі ў праграму гала-канцэрту. Іх мы выканалі ў вялікай зале кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага.
Наогул удзельнічаць у гэтым фестывалі было вельмі прэстыжна, цікава і весела. Пачуццё вялікай радасці і задавальнення ад гэтай перамогі яшчэ доўга не пакі-не нас. Але мы разам са сваім кіраўніком Юліяй Юр’еўнай Дударавай і канцэртмайстрам Людмілай Уладзіміраўнай Ільіной не збіраемся на гэтым спыняцца. Будзем і далей старацца пакараць вяршыні не толькі ў сваёй краіне, але і за яе межамі, і праслаўляць родны горад.

рэха 0

рэха1

рэха4



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *