Прафсаюзы – лідарам сяўбы Ельшчыны

Общество Сельское хозяйство

Кожную вясну Ельскі раённы камітэт прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу вызначае лепшых сярод лідараў пасяўной кампаніі. Не стаў выключэннем і гэты год.

Прама на працоўным месцы – у полі – лісты падзякі і грашовыя прэміі лепшым механізатарам сельгаспрадпрыемстваў Ельшчыны ўручыў Георгій Цык, старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў АПК.
Так, лепшымі на сяўбе ранніх яравых збожжавых і правядзенні палявых пработ у 2018 годзе сталі: на сяўбе збожжавых – Вячаслаў Бяляк (КСУП «Ельск»), на ўнясенні арганікі – Аляксандр Смыкоўскі (КСУП «Ельск»), на ўнясенні мінеральных угнаенняў – Міхаіл Яцка (КСУП «Саўгас «Камуніст»), на падкормцы – Уладзімір Цалуйка (КСУП «Скараднянскі») (на здымку), на падрыхтоўцы глебы – Сяргей Кашэвіч (КСУП «Саўгас «Камуніст»), на пагрузцы арганікі – Міхаіл Бяляк (КСУП «Скараднянскі»).

IMG_6147

IMG_6165

IMG_6182

IMG_6206



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *