29 ліпеня 2018 года адбудзецца музычны фальклорны форум «Напевы роднай зямлі»

Культура

29 ліпеня 2018 года ў 11.00 у гарадскім скверы г. Ельска адбудзецца музычны фальклорны форум «Напевы роднай зямлі».

Фото — http://yelsk.gomel-region.by

Удзел у форуме прымуць гарманісты, выканаўцы прыпевак, калектывы аматарскай мастацкай творчасці і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Ельскага, Мазырскага, Лельчыцкага Нараўлянскага, Калінкавіцкага і Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама Харошаўскага раёна Жытомірскай вобласці Украіны.

Праграма мерапрыемства:

11.00 — Творчая лабараторыя “Ад вытокаў да сучаснасці”.

11.00 — Работа сялянскія падворкаў “Ельшчына гасцінная” і работа гандлёвых радоў.

12.00 — Адкрыццё фальклорнага форуму «Напевы роднай зямлі».

15.30 — Канцэрт калектыву аматарскай творчасці Жытомірскай вобласці.

Узнагароджанне ўдзельнікаў форуму.

16.00 — Этна-фольк дыскатэка «Скокі ды ўпаду» (летняя танцавальная пляцоўка)

16.00 — Экскурсійны маршрут «Ельскія краявіды».

Адпачынак у кінатэатры «Дружба.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *