Карта былой вёскі Шыя Ельскага раёна

Актуальное Год малой Родины Новости Ельщины

Ельчанін Мікалай Неўмяржыцкі, які нарадзіўся і вырас у вёсцы Шыя, што знікла з карты Ельшчыны пятнаццаць гадоў назад, упэўнены, што кожны павінен пакінуць свой след на зямлі.

І як пацвярджэнне – карта былой вёсачкі, зробленая ў якасці падарунка былым аднавяскоўцам, якія сабраліся на сустрэчу на роднай зямлі ў маі гэтага года.
Шыя была невялікай вёсачкай. Так, у пачатку дваццатага стагоддзя там налічвалася толькі пяць двароў і больш за 40 жыхароў, у саракавыя гады – 15 двароў і каля шасцідзесяці жыхароў. У пасляваенны час – 19 двароў. Як яны былі размешчаны ў той час і хто ў іх жыў, адлюстраваў на карце Мікалай Неўмяржыцкі.
– Рыхтуючы плакат, я сустракаўся з былымі аднавяскоўцамі, разам з імі успаміналі не толькі дзе чыя хата стаяла, але і хто ў ёй жыў, – расказаў Мікалай Антонавіч. – Вось і атрымалася своеасаблівая карта вёскі, дзе напісаны імёны гаспадароў тых хат і іх дзяцей. Заўважце, практычна ўсе вяскоўцы мелі прозвішча Неўмяржыцкія. На карце размешчаны і фамільны герб Неўмяржыцкіх.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *