Надзейны трактарыст Рамязоўскага лясніцтва Аляксандр Сыч

Актуальное Личности

У лясной гаспадарцы адной з самых важных прафесій з’яўляецца трактарыст.

Машынна-трактарныя агрэгаты дазваляюць механізаваць асноўную частку лесагаспадарчых работ: падрыхтоўку зямлі да пасеву, карчаванне, міжрадную апрацоўку, нагляд за расліннасцю, лесарубныя, транспартныя і іншыя работы.
Трактарыст Рамязоўскага лясніцтва Аляксандр Сыч – адзін з самых вопытных, надзейных і лепшых работнікаў у лясной гаспадарцы. Дзесяць гадоў жыцця гэтага чалавека цесна звязаны з рамязоўскімі лясамі. Дагэтуль працаваў у сельскай гаспадарцы.
Зараз сярод асноўных абавязкаў Аляксандра Юленавіча – пагрузка і вываз драўніны. Да сваёй работы заўсёды адносіцца шчыра і сумленна. Усе, хто ведае Аляксандра Юленавіча, лічаць яго добразычлівым, адказным і працавітым чалавекам.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *