Малады спецыяліст Алена Ляшчынская працуе загадчыцай фермы ў КСУП «Скараднянскі» Ельскага раёна

Актуальное Личности Новости Ельщины Сельское хозяйство

Працуючы ў такой галіне, як жывёлагадоўля, Алёна Ляшчынская добра ведае, што яе прафесія не з лёгкіх. Але гэта не перашкаджае маладому спецыялісту паспяхова спраўляцца са сваімі абавязкамі.

Шчаслівымі людзей, якія кожны свой працоўны дзень пачынаюць з добрым настроем, а гэта ўсё таму, што занятак ім па душы і на працу яны ідуць, як на свята. У свой час яны не памыліліся ў выбары прафесіі, а гэта ў жыцці вельмі важна. У гэтым пераканана загадчыца фермы ў аграгарадку Скароднае КСУП «Скараднянскі» Алёна Ляшчынская. У яе праца заўсёды знаходзіцца на першым месцы.
Зараз Алёна завочна заканчвае Віцебскую ветэрынарную акадэмію па спецыяльнасці «Заатэхнія». На наша пытанне, чаму менавіта выбар упаў на працу ў сельскай гаспадарцы, малады спецыяліст адказала, што вельмі любіць жывёл. Жадала стаць ветэрынарам, але проста не змагла б зрабіць жывёлам балюча, бо пры лячэнні трэба рабіць і прышчэпкі, а часам і сапраўдныя аперацыі. Таму вырашыла стаць заатэхнікам.
У час нашай сустрэчы дзяўчына без боязі падыходзіла да жывёл, размаўляла з імі, гладзіла і пачухвала, а бычкі-цяжкавагавікі выцягвалі свае рагатыя галовы, каб лізнуць дзяўчыну ў знак па-дзякі.
У сувязі з тым, што малады спецыяліст крыху больш за год працуе ў галіне жывёлагадоўлі, то ў многім Алёне дапамагае яе родная цётка Марыя Ляшчынская, якая ўжо не першы год узначальвае комплекс па ўзнаўленні маладняку ў гэтай жа гаспадарцы, толькі ў другім населеным пункце.
– Працаваць тут нам вельмі зручна, і жывёлам камфортна, – распавяла маладая загадчыца, паказваючы нам рэканструяваную ферму. – У мае абавязкі ўваходзіць кантраляваць працэсы кармлення, лячэння і ўзнаўлення жывёл. А жывёлаводы мне ў гэтым дапамагаюць.
Родам Алёна Ляшчынская з Лельчыц, але працаваць у Скародным ёй падабаецца. Неўзабаве ў маладога спецыяліста з’явіцца і сваё жыллё, таму пакідаць упадабаны куток Ельшчыны і працу, якая па душы, дзяўчына не збіраецца.
Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *