У Ельскім раёне праходзіць акцыя «Наш жывёлавод»

Сельское хозяйство

Асноўная мэта дадзенай акцыі – развіццё жывёлагадоўлі і матэрыяльнае стымуліраванне работнікаў па выніках дасягнення найвышэйшых паказчыкаў прадуктыўнасці, захаванасці пагалоўя і павышэння якасці сельгаспрадукцыі.
– Да канца лютага плануецца пабываць на малочнатаварных комплексах і фермах усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна, – расказаў старшыня раённага прафсаюзнага руху аграрыяў Георгій Цык, – каб у цёплай абстаноўцы пагутарыць з жывёлаводамі, падзякаваць ім за працу, лепшым уручыць падарункі, а таксама абмеркаваць планы на бягучы год.

Георгій Цык адзначыў, што такая форма работы з першаснымі прафсаюзнымі структурамі будзе спрыяць згуртаванню членаў арганізацыі. Прамыя зносіны на месцах толькі вітаюцца, а ў дадзеным выпадку выклікаюць у людзей станоўчыя эмоцыі і ствараюць добры настрой.
Першая такая сустрэча адбылася ў КСУП «Ельск» на малочнатаварным комплексе «Дзвіжкі-2» (загадчык – Андрэй Грушнеўскі). Па выніках 2018 года валавы надой у гэтым падраздзяленні сельгаспрадпрыемства склаў 2478 тон (плюс да ўзроўню 2017 года – 742 тоны), сярэдні надой на карову – 4130 кг (плюс да ўзроўню 2017 года – 1237 кг). Лічбы кажуць пра многае, але ў першую чаргу пра тое, наколькі складаная і важная праца жывёлагадоўца. Каштоўнымі падарункамі і лістамі падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК былі ўзнагароджаны аператары машыннага даення Аксана Гельвіх, Надзея Заяц, Алена Лукашэнка і жывёлавод Сяргей Цімошчанка. Усе яны вартыя павагі за іх нялёгкую працу.
Разам з уручэннем падарункаў лепшым жывёлаводам адбылася размова аб тым, як палепшыць паказчыкі работы. Дырэктарам сельгаспрадпрыемства Ірынай Сышчанка было адзначана, што хоць у гэтым зімова-стойлавым перыядзе лепш склалася сітуацыя па надоях малака, але праблемы ўсё ж застаюцца. Адна з галоўных задач работнікаў комплексу – палепшыць якасць малака. Таксама кіраўнік гаспадаркі звярнула ўвагу работнікаў на захаванне тэхналогіі кармлення, даення і працоўнай дысцыпліны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *