Як сельсавет вырашае праблему з аварыйнымі дрэвамі

Актуальное Год малой Родины

У зоне адказнасці сельсаветаў, а значыць, і іх старшыняў даволі вялікі спектр накірункаў дзейнасці. Сюды трапляе практычна ўсё, што размешчана на тэрыторыі сельсавета. У тым ліку і грамадзянскія могілкі.

Асабліва востра стаіць пытанне з выдаленнем аварыйных дрэў на месцах апошняга спачыну людзей. Пераважна высокія і сухія дрэвы пры моцных ветрах ці бурах могуць стаць прычынай сур’ёзных непрыемнасцяў. Таму ў прадстаўнікоў мясцовай улады выдаленне такіх дрэў знахо-дзіцца ў шэрагу важнейшых задач.
У Валаўскім сельсавеце выхад шукаюць ва ўзаемадзеянні з людзьмі і выкарыстанні сродкаў самаабкладання – грошай, якія грамадзяне добраахвотна пералічваюць на рахунак сельвыканкама і якія выдаткоўваюцца ў асноўным на добраўпарадкаванне.
– На грамадзянскіх могілках у Валаўску, – расказаў старшыня сельсавета Мікалай Варанцоў, – аварыйных дрэў налічваецца амаль пяць дзясяткаў. Частку з іх мы зрэзалі сваімі сіламі. Частка патрабуе дапамогі спецыяльна абвучаных людзей – прамысловых альпіністаў. Зразумела, што работа прафесіяналаў патрабуе грашовых сродкаў. Так як фінансаванне ў мясцовым бюджэце на дадзеныя мэты не прадугледжана, аплаціць выдаткі прапануецца заказчыку, гэта значыць грамадзянам. Людзі да такой ініцыятывы ставяцца па-рознаму: хтосьці выдзяляе грошы з разуменнем справы, хтосьці – неахвотна. Ёсць такія грамадзяне, якія пражываючы за межамі Ельскага раёна, з задавальненнем пералічылі грошы на важную справу. Спадзяёмся, што ў выніку такая даволі складаная, але тым не менш надзённая і распаўсюджаная праблема ўсё ж такі вырашыцца ў бліжэйшы час і з наступленнем вясны можна будзе арганізаваць спілоўванне аварыйных дрэў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *