Пяць прычын пабываць у Валаўску

Год малой Родины Общество

Вёска Валаўск Ельскага раёна мае шэраг сваіх адметнасцей і каштоўнасцей. Кожны падарожнік, які апынецца ў гэтым населеным пункце, здолее ўзбагаціць свой кругагляд убачаным і пачутым.

1. Цікавая гісторыя паходжання назвы вёскі
– Паходжанне назвы вёскі мае некалькі версій, – расказвае Мікалай Кохан, мясцовы краязнаўца, дырэктар Валаўскай школы. – Валаўск – адзін са старэйшых населеных пунктаў раёна, пра што можа сведчыць назва адной з мясцовасцей на рацэ Батыўля – Татарскі брод. Згодна з паданнямі, у часы набегаў крымскіх татараў на тэрыторыю сучаснай Беларусі на месцы, дзе зараз размешчана вёска, праз раку перапраўлялася татарская конніца. Колы абозаў, глыбока правальваючыся ў рачны пясок, утварылі берагавы вал, які і абумовіў з’яўленне назвы Валаўск. Згодна з іншай версіяй, назва можа паходзіць ад слова «вол». Старажылы расказваюць, што ў наваколлі вёскі, на лугах і балоцістых сенакосах былі спрыяльныя ўмовы для выпасу жывёлы, а іменна – валоў, чым таксама тлумачыцца паходжанне назвы Валаўск.

2. Урочышчы і Белая Гара
Прыродныя ўмовы мясцовасці вельмі ярка характарызуюць шматлікія назвы: Шарынцаў Востраў, Лісічы Востраў, Дуброва, Чырвонае, Вялікае Балота, Белая Гара, Глыбокая Бель, Крыніца, Замошша, Хвайніца, Пяскі, Глінішча, Брадкі і інш.
Напрыклад, да нашых дзён захаваўся мясцовы тапонім Вялікае Балота, які абазначаў калісьці самае вялікае балота ў наваколлі Валаўска. Старэйшыя людзі ўзгадваюць, што на тым балоце расло многа журавін. Сёння ж пра былую веліч нагадвае толькі назва ўрочышча, таму што ў 60-я гады, у час меліярацыі, балота было асушана і цяпер там знаходзяцца саўгасныя палеткі.
Яшчэ за Валаўскам, у накірунку Лельчыц, знаходзяцца пясчаныя грады, якія мясцовае насельніцтва называе Белай Гарой з-за белага колеру пяска. І нават жыхары, якія жывуць у гэтым канцы вёскі, называюцца белагорцамі, як і сама частка вёскі – Белагорцы. Зімой з Белай Гары з задавальненнем з’язджаюць на санках і дарослыя, і дзеці.

3. Цвінтар
У 19 стагоддзі Валаўск лічыўся сялом, бо ў ім была праваслаўная царква, якая размяшчалася недалёка ад месца, дзе зараз знаходзіцца Валаўскае лясніцтва. Няўзброеным вокам і зараз там відны невялікія ўзвышшы, якія сведчаць пра месца колішніх царкоўных могілак. Зараз гэтая мясцовасць мае назву «цвінтар», якая ва ўкраінскіх гаворках азначае тэрыторыю каля царквы, дворышча, царкоўныя могілкі.

4. «Батарэя»
Адну з вуліц Валаўска – Саўгасную – вяскоўцы называюць «Батарэяй». Такая назва звязана з будаваннем у Валаўску ў 30-я гады мінулага стагоддзя доўгачасовых агнявых кропак – ДАКаў (па-руску – ДОТов) – Мазырскага ўмацавальнага раёна, якія прызначаліся для прыкрыцця і абароны ў выпадку вайны. Іменна на сучаснай вуліцы Саўгаснай у час будавання ДАКаў пражывалі будаўнікі-артылерысты.

5. Валаўскія ДАКі
Як вядома, лінія ўмацавальных раёнаў у 30-я гады працягнулася ад Балтыкі да Чорнага мора, зараз яна атрымала назву «Лінія Сталіна». У наваколлі Валаўска налічваецца 12 ДАКаў, якія валаўцы называюць «кропкамі». Гэтыя агнявыя кропкі былі настолькі моцныя і трывалыя, што практычна не пацярпелі ў час Вялікай Айчыннай вайны і захаваліся некранутымі, у чым і заключаецца іх унікальнасць. Сёння жыхары Валаўска лічаць ДАКі адной з галоўных каштоўнасцей вёскі.



2 комментария по теме “Пяць прычын пабываць у Валаўску

  1.  Интересный факт о истории д. Валавск на сайте «Википедии». С конца XIV и до первой четверти XVII века Велавская земля входила в состав Овручского княжества и Овручского староства. Согласно, Описанья сведецтва, вчиненого черезъ Немиру, въ справе Суриново зъ Доротичомъ, которие се на него сослали о земъли, в того Сурина подъ Доротичомъ упрошоные, документ без даты (ок. 1509—1510 гг.), Валавском (Велавском) как «дедизной и вчизной» с начала XV века владели овручские бояре Велавские: Ларион Валевский, Давыд Велавский и его сыновья — Булгак, Павел, Яков Покалевский, Андрей Глушко Велавский, Вольнянец. Упоминаемого Доротича «дедъ и отецъ и дядьки его седели на вчизне своей» и по словам старожила овруцкого Немири «за своее памяти, штожъ то и зъ веку слывуть бояре Велавскии». В середине XV века «князь Семенъ… внявъ въ нихъ дедизну и вчизну ихъ, и далъ пану Федьку Горловичу». Между 1492—1506 годами Велавск получили волынские земяне Стецковичи (Солтаны, Шишки Ставецкие), поскольку «Алекъсанъдръ, корол его м(и)л(о)сть, дал дядку их Грыцку Ивановичу а Грытцу Стецковичу чотыры служъбы людем у Киевъскомъ повете у Олевъском волости на имя Собечыных, а во Вруцъкомъ повете пять служобъ, у Велавъскучотыры служъбы…» 20 апреля 1538 года по привилею Сигизмунда I третью часть Велавска получил волынский боярин Матвей Угриновский. Валавские земли также упоминаются в описании Овручского замка от 1545 года, под названием «село Веловско и Велявско», в долевой собственности панов Ивана и Гневоша Гриньковичов и Богдана Стежневича (Стецковичи) и в листе господаря литовского, Сигизмунда Августа от 16 января 1551 года: «Земяне киевские Солтан Стецкович с братьей своею Богданом и Иваном многократно жаловали господарю его милости на князя Павла, бискупа виленского, и на всю капитулу Виленскую. Иж люде его костельные волости Убортское, стодоличане и липляне отнимають людем их велавским остров…» Уже с 1581 годаВелавск, как «власность Ивана Шишки Ставицкого, а в 1598 году власность снохи Станислава Кзеновицкого — Олены Сокуровны, в части Яцька Андруского и Андрея Чертыцкого, мужей Шишок Ставицких» и до 1628 годаВелавском владеет семья Ставецких. Позже Велавск в основном пребывает у власти помещиков Трипольских. Встречается Велавск и в «Жалобе польской татарской хоругви стародубовского маршалка, Криштофа Литава на дворян Левковских и Невмерицких от 7 декабря1685 года» и в других актовых записях.

    По письменным источникам XVIII века Валавск известен, как деревня в обладания иезуитов, потом государственная собственность, с 1777 года имущество виленского епископа И. Масальского, в Мозырском повете Минского воеводства Великого княжества Литовского. После 2-го раздела Речи Посполитой (1793 год) в составе Российской империи. В 1795 году действовала Воскресенская церковь. В 1834 году в Мозырском уезде Минской губернии. Согласно переписи 1897 года располагались церковь, церковно-приходская школа, хлебозапасный магазин, 2 лавки, трактир, в Скороднянской волости, рядом одноимённая усадьба.

    В 1923 году открыта школа, которая была размещена в наёмном крестьянском доме. В 1930 году создан колхоз имени К. Я. Ворошилова, работала кузница. Во время Великой Отечественной войны в июле 1942 года оккупанты сожгли 95 дворов, убили 59 жителей. На фронтах и в партизанской борьбе погиб 251 житель, в память о которых на востоке деревни в 1979 году установлена стела. С 17 декабря 1959 года центр Валавского сельсовета. В 1959 году центр совхоза «Валавский». С февраля 2007 года центр КСУП «Скороднянский». Действуют средняя школа (в 1981 году построено новое кирпичное здание), Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, детский сад, отделение связи, швейная мастерская, столовая,магазин.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  2. Очень приятно, что вы интересуюсь историей населенных пунктов Ельщины, посещаете наш сайт и, уверены, читаете районную газету. Благодарим вас за оставленный комментарий и ждем обратной связи и в будущем.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *