У госці да ельскіх ратавальнікаў

Служба 101

Экскурсія ў пажарную часць для дзяцей заўсёды была цікавым заняткам, асабліва калі такое мерапрыемства адбываецца для іх упершыню. Так, на гэтым тыдні ў госці да ратавальнікаў зазірнулі хлопцы і дзяўчаты са школ і дзіцячых садкоў раёна.

Ратавальнікі раённага аддзела заўсёды рады бачыць такіх маленькіх гасцей у сябе ў часці, так як значэнне і важнасць падобных мерапрыемстваў для падрастаючага пакалення вельмі вялікая. Магчыма, пасля такой экскурсіі, у каго-небудзь з дзяцей з’явіцца жаданне ў будучым звязаць сваё жыццё з прафесіяй пажарнага-ратавальніка, хтосьці пасля гутаркі з работнікамі аддзела стане паводзіць сябе больш асцярожней і акуратней, выконваючы найпрасцейшыя правілы бяспекі жыццядзейнасці і навучаючы гэтым правілам сваіх сяброў.

У ходзе экскурсій дзецям паказалі абсталяванне, тэхніку, баявую вопратку, якая маецца на ўзбраенні ў выратавальнікаў, расказалі пра яе прызначэнне і значнасць у ходзе ліквідацыі розных надзвычайных сітуацый. Хлопцы з захапленнем слухалі апавяданні ратавальнікаў аб тушэнні пажараў, якія адбываліся ў розныя гады ў Ельскім раёне. Таксама дзеці дзяліліся сваімі сітуацыямі, якія адбываліся ў іх жыцці або ў жыцці іх сваякоў. Ратавальнікі на прыведзеных прыкладах разам з дзецьмі высветлілі ўсе прычыны надзвычайных сітуацыях і далі парады, як не патрапіць у падобныя сітуацыі ў будучым. У завяршэнне мерапрыемстваў дзецям і выхавальнікам пажадалі не забываць пра бяспеку ў любой жыццёвай сітуацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *