Удзел у выставе “БелЭкспа” прыняла Ельская дапаможная школа-интернат

Образование

З 16 па 19 красавіка ў цэнтральным выставачным цэнтры “БелЭкспа” прайшла ХVІІІ Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.

Правядзенне выставы было накіравана на пошукі новых шляхоў у фарміраванні ў дзяцей і моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, пачуцця павагі да сацыяльна-эканамічных, спартыўных дасягненняў гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны рэгіёнаў. Мерапрыемствы выставы праходзілі пад эгідай Года малой Радзімы. Першы дзень быў прысвечаны інавацыйнай дзейнасці, якая ўсё больш набірае абароты ў адукацыйным асяродзі. Нашай установе выпаў вялікі гонар і пашана прадставіць матэрыялы выніковай дзейнасці па інавацыйным праекце “Укараненне мадэлі фарміравання і развіцця даследчай кампетэнтнасці навучэнцаў на аснове культурнай і духоўнай спадчыны.” Метадычныя распрацоўкі педагогай Ельскай дапаможнай школы-інтэрната сталі часткай агульнай экспазіцыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Пачэснае, цэнтральнае месца заняў альбом, які зараз прымае ўдзел у фінальным этапе абласнога канкурса на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Менавіта ён прыцягнуў увагу і быў станоўча адзначаны ў першы дзень выставы міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігарам Васільевічам Карпенка.

Ужо ў маі гэтага года нашы экспанаты ў расшыраным фармаце будуць прадстаўлены ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі на заключным мерапрыемстве, прысвечаным заканчэнню дзейнасці інавацыйнага праекта, які быў разлічаны на тры гады.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *