Брэнды Ельшчыны… Яны правераныя часам, вопытам і попытам, такія ж цікавыя, самабытныя, яркія, напоўненыя багатым  духоўным зместам і сілай памяці пакаленняў.

Актуальное

Вучоныя лічаць, што «брэнды – частка нашай культуры, што выходзіць за рамкі матэрыяльнага. Брэнд – гэта сігнал аб якасці». Беларускія брэнды дастаткова папулярныя ў сучасным свеце:  прадукцыя прадпрыемстваў «МАЗ», БелАЗ, «Атлант», «Мілавіца», Conte», «Палессе», «Белвест», «Вітэкс», «Санта-Брэмар» – і вядомы далёка за межамі Беларусі. А ёсць яшчэ здабыткі нематэрыяльнай культуры.

Брэнды Ельшчыны  –  сродак  папулярызацыі малой радзімы. Так, напрыклад,  «Палеская вышыванка» – непаўторны брэнд маёй бацькаўшчыны. Вышываныя вырабы Ельскага раёна надзвычай прыгожыя і шматвобразныя. У палескай вышыванцы пераважае чырвоны колер. Для маіх продкаў ён меў асобы сэнс і з’яўляўся абярэгам. Знаўцы кажуць, што такія ўзоры прыносілі многа шчасця і карысці. Узоры вышыўкі векавой даўніны ўзнаўляюць майстрыхі з вёсак Валаўск, Падгалле, раённага цэнтра рамёстваў.  А ўзоры вышываных касцюмаў фальклорнага народнага калектыву «Валошкі» Валаўскага цэнтра народных традыцый пераняты ад прадзедаў і вышыты рукамі саміх удзельніц.

Працяг чытайце ў газете “Народны голас”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *