Аграрыі Ельскага раёна актыўна збіраюць рапс

Новости Ельщины Сельское хозяйство

Упершыню на Ельшчыне алейную культуру прыбіраюць кругласутачна. Такую тэхналогію ўборкі ўжылі ў КСУП “Дабрынь”, што дазволіла мінімізаваць страты зерня.

Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у гэтым годзе рапсавыя палі займаюць 996 га.  Аграрыі Ельскага раёна ўжо намалацілі 966  тон масланасення пры ўраджайнасці 14 цэнтнераў з гектара. Цікавую тэхналогію ўборкі гэтай алейнай культуры ўжылі механізатары КСУП “Дабрынь”: уборка ў гэтай гаспадарцы вядзецца кругласутачна. Дабрынскія механізатары на круг збіраюць па 22 ц/га, і пакуль гэта лепшы паказацель на Ельшчыне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *