Праграма Х рэгіянальнага фестывалю гарманістаў «Грай, гармонік!» у Ельску

Актуальное Культура Новости Ельщины

ПРАГРАМА

 Х рэгіянальнага фестывалю гарманістаў «Грай, гармонік!»

26 ліпеня 2019 года (пятніца)

14.30 -15.00 — Сустрэча прадстаўнікоў замежных творчых дэлегацый з кіраўніцтвам Ельскага раёна.

15.00 — 17.00 — Знаёмства замежных творчых дэлегацый з культурнай спадчынай Ельскага раёна. Круглы стол «Фальклор у прасторы сучаснай культуры». Этна-маршрут «Палескія краявіды».

17.00 — 22.00 — Творчыя сустрэчы «Гармонік збірае сяброў». Канцэртныя выступленні замежных творчых калектываў у населеных пунктах Ельскага раёна.

27 ліпеня 2019 года (субота)

09.30 — 10.00 — Сустрэча творчых дэлегацый, удзельнікаў фестывалю-конкурсу (дзяржаўная ўстанова культуры «Ельскі гарадскі дом культуры «Колас»).

11.00 — 12.00 — Урачыстае адкрыццё фестывалю (гарадскі сквер).

12.00 — 17.00 — Конкурсныя праслухоўванні (дзяржаўная ўстанова культуры «Ельскі гарадскі дом культуры «Колас»).

12.00 — 18.00 — Канцэртныя выступленні творчых калектываў на  сцэнічных пляцоўках; работа «Горада майстроў» і сельскіх падворкаў «На сядзібах», работа гульнявых пляцовак, атракцыёнаў, гандлёвых кропак (гарадскі сквер, цэнтральная плошча).

18.00 —  Урачыстае закрыццё фестывалю, узнагароджанне пераможцаў конкурсу і ўдзельнікаў фестывалю, канцэрт беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» (гарадскі сквер).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *