НАРОД СКАЗАЎ: Ці верыце вы ў сілу вадохрышчанскай вады?

Обратная связь Общество Религия

Праваслаўныя хрысціяне вераць, што вадохрышчанская вада прыносіць духоўнае і цялеснае здароўе. Што пра цудадзейнасць вады ў гэтыя дні думаюць жыхары Ельшчыны, высвятлялі мы нядаўна.

Людміла Неўмяржыцкая, аг. Скароднае:

–  Так, веру. І вось ужо некалькі гадоў акунаюся на Вадохрышча ў ваду. Як пачала акунацца, намнога менш пачала хварэць. А калі і хварэю, то не ў такой складанай форме, як раней. Таму вадохрышчанская вада, упэўнена, дапамагае.

Ірына Лазоўская, аг. Засінцы:

– Канешне ж, веру. Спрадвеку асвечаная на Вадохрышча вада шырока выкарыстоўвалася людзьмі. Яе дабаўлялі, калі купалі немаўлят, ёю асвечвалі хаты і дамашнюю жывёлу, лячылі  хворых. Захоўваецца гэтая вада доўгі час, смак і ўласцівасці яе не мяняюцца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *