Таццяна Нікітка больш за дзесяць гадоў працуе намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ў Ельскім лясгасе

Личности Предприятия

Маючы за плячыма два дыпломы аб вышэйшай адукацыі, Таццяна Васільеўна ніводнага разу не пашкадавала аб тым, што звязала свой лёс з лясной прафесіяй.

– З самага дзяцінства марыла звязаць сваё жыццё з вывучэннем прыроды, расліннага і жывёльнага свету, – прызналася Таццяна Нікітка. – Таму і пайшла вучыцца на настаўніка хіміі і біялогіі ў Мазырскі дзяржаўны педуніверсітэт, пазней набыла прафесію юрыста. Але здарылася так, што ў школе давялося папрацаваць зусім нямнога. Пазней лёс прывёў мяне ў вялікую лясную сям’ю, якой я з гонарам магу назваць калектыў Ельскага лясгаса. Я вельмі рада, што апынулася ў гэтай галіне. Мяне задавальняе мая праца, непасрэдныя адносіны з прыродай, з людзьмі, актыўны пошук новых форм работы, магчымасць рэалізаваць сябе як ідэолага.

Таццяна Нікітка ведае практычна кожнага працаўніка (а гэта больш за трыста чалавек) Ельскага лясгаса, жыве іх інтарэсамі і праблемамі. Лічыць работнікаў лясной галіны аднымі з самых запатрабаваных у Беларусі. Пра гэта расказвае і маладым людзям, якія стаяць перад выбарам будучай прафесіі і не супраць звязаць сваё жыццё з лесам.

– Працаўнікі лясной гаспадаркі спрадвеку былі паважанымі людзьмі, – гаворыць Таццяна Нікітка. – Цяпер таксама лясныя прафесіі даволі запатрабаваныя і добра аплочваемыя.Таму мы з задавальненнем гаворым старшакласнікам, што яны могуць смела звязваць сваё жыццё з лесам і не баяцца застацца без работы. Прафесію майстра лесу можна набыць у Полацку, Бабруйску, Гомелі, інжынера лесу – у Мінску і Гомелі. Пры неабходнасці лясгас можа выдаць мэтавае накіраванне абітурыенту, што гарантуе яму працаўладкаванне пасля заканчэння каледжа ці ўніверсітэта.

Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *