Краязнаўца з вёскі Санюкі Людміла Глухатарэнка падзялілася з «НГ» некаторымі замовамі, якія цудадзейна ўплываюць на людзей, жывёл і нават расліны

Год малой Родины Личности Общество Природа и человек

З пакалення ў пакаленне перадаюцца шматлікія замовыасаблівыя славесныя формулы, якія цудадзейна ўплываюць на людзей, жывёл і нават расліны.

Некаторымі з іх падзялілася краязнаўца з вёскі Санюкі Людміла Глухатарэнка. Яна сабрала багаты матэрыял аб традыцыях, звычаях і вераваннях нашых продкаў.

– У дзяцінстве, бывала, стукнешся, расплачэшся, а бабуля пагладжвае па галоўцы, супакойваючы, і ціха прыгаворвае: «Господу Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Святая Прачыстая Маці Божа, памажы удар дзіцяці загаварыць», – распавядае  Людміла Фёдараўна. – І адразу боль знікае, і ты зноў бегаеш па вуліцы, гуляеш з дзецьмі ў розныя гульні.

І што самае цікавае, удар не пракліналі, а ўгаворвалі: «Першым разам лепшым часам, добры дзень удару, добры дзень гаспадару. Ты балючы, ты пякучы, тут табе не бываць, белай касці не ламаць, чырвонай крыві не бушаваць, ружовага мяса не чапаць, ідзі на шляхі, на дарогі, на старэчыя пераходы, макам раскаціся, хмелем рассцяліся».

А дзядуля вучыў, што трэба прыгаворваць, каб не сустрэцца ў лесе з гадзюкай: «За сінім морам стаіць дуб дубаваты, пад тым дубам ляжыць гад гадаваты. Гад-гадзіца, гадава царыца, я вас ўсіх знаю, усіх па імені называю. Чорна-чарнавата, жоўта-жаўтавата, шэра-шэравата, бела-белавата, бура-буравата. Я ўсіх вас знаю, усім вам яд замаўляю, каб вы не сустракаліся, ніколі не кусаліся».

У мінулыя часы выкарыстоўваліся замовы, якія тычацца любой жыццёвай сферы. Практычна перад пачаткам любой справы людзі старажытнага часу прамаўлялі пэўныя магічныя словы, каб прыцягнуць пос-пех. Вось, напрыклад, на ўдалую рыбалку: «Карась хітры, ды кручок востры, для бычка ды ярша – прынада добрая. Клюйце ды хапайце, да мяне ў вуху трапляйце». Гэтыя словы патрэбна казаць кожны раз, калі нажыўляюць чарвяка.

Каб замовы продкаў дапамаглі, іх неабходна правільна чытаць. Вельмі важна прамаўляць магічныя словы ў спакойным, ураўнаважаным стане. За некалькі дзён да правя-дзення абраду трэба наладзіць стасункі з усімі навакольнымі. Трэба пазбавіцца ад трывог. Катэгарычна забараняецца з кім-небудзь лаяцца або высвятляць адносіны. Паводле гістарычных крыніц, неабходна за тры дні адмовіцца ад спіртных напояў і ўмерана харчавацца, а лепш папасціцца. Варта памятаць, што ўсе змовы павінны чытацца ў адзіноце. Абрады можна выконваць у любы дзень, акрамя тых, на якія трапляюць рэлігійныя святы.

Жанна Найман

Тэкст апублікаваны  газеце «НГ» ад 25 лістапада пад назвай «Загаварыць хваробу»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *