Сямейны тандэм бацькі і сына: механізатар Вячаслаў Бяляк працуе на ельскіх палях побач з сынам Ягорам

Актуальное Главное Личности Сельское хозяйство

Калі журналісты «НГ» прыехалі на адно з палёў КСУП «Ельск», на ім працавалі тры магутныя трактары. Па роўным, як тэнісны корт, полі, натужліва рыкаючы, хадзіў з пасяўным агрэгатам энерганасычаны «Фэнд». Насенне яравых культур закладваў у глебу адзін з лепшых механізатараў сельгаспрадпрыемства Вячаслаў Бяляк. У сярэднім за дзень ён засявае 45 гектараў. Перадпасяўную падрыхтоўку на «трыццатцы» выконвае сын Вячаслава – Ягор, навучэнец Калінкавіцкага аграрнага ліцэя. Зараз, падчас вытворчай практыкі, ён спасцігае азы валодання энерганасычанай тэхнікай, стараецца не адставаць ад бацькі.

Валянцін Маркавец, начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, які ў гэты момант знаходзіўся на полі, канстатаваў:

– Вячаслаў Бяляк – вопытны земляроб. Яму не трэба казаць што і як рабіць. Усе тонкасці тэхналогіі вырошчвання культур ведае да дробязяў. Стараецца. У полі фактычна ўвесь светлавы дзень. Да пасяўной кампаніі сам аднавіў і падрыхтаваў пасяўны агрэгат. Не лічыцца з асабістым часам, стараецца ўсё зрабіць у тэрмін і якасна. Нярэдка менавіта на працы сустракае світанкі і заходы. На сваім энерганасычаным «Фэндзе» задзейнічаны не толькі на сяўбе, але і на падрыхтоўцы глебы. А ў час жніва механізатар перасаджваецца за штурвал камбайна.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *