На літаратурных сцежках Гомельшчыны

Культура Общество

На працягу двух дзён перад студэнтамі ВНУ Гомеля выступілі выхаванцы гуртка “Школа маладога літаратара” як з творамі майстра слова, так і са сваімі творчымі здабыткамі, прысвечанымі свайму земляку, народнаму пісьменніку Івану Шамякіну.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, педагог і паэтэса Нікіціна Ніна Нічыпараўна (Шклярава), якая кіруе Школай маладога літаратара ўжо болей дзесяці гадоў, падзялілася з моладдзю сваімі ўспамінамі пра знакамітага пісьменніка, які працаваў пасля вайны ў яе роднай вёсцы Пракопаўка.

Усцешна, што аўтары-пачаткоўцы, якія наведваюць гурток, працягваюць традыцыі сваіх таленавітых землякоў, пішуць пра тое, што хвалявала і хвалюе людзей спакон вякоў: пра родны кут, каханне, пра сваіх знакамітых продкаў. Цёпла, напрыклад, юныя слухачы ўспрынялі  верш   Аліны Рыцік «Каханне», займальны аповед Кацярыны Мяньковай пра школьных следапытаў, Вікторыю Лебедзеву, якая прачытала верш у прозе «Дзіва», у якім апісвае прыроду лясной паляны, дзе стаяла леснічоўка Пятра Шамякіна, а таксама самай юнай удзельніцы гуртка Варвары Гарнак, якая прачытала верш, прысвечаны пісьменніку-земляку…

А ў філіяле – Славянскай бібліятэцы – пачаткоўцы-аматары  прадоўжылі творчы расповед пад рубрыкай «Літаратурнымі сцежкамі Гомельшчыны. Іван Шамякін.”

Улад ПРЫАЗЁРНЫ

На фота: у час Шамякінскіх чытанняў у горадзе над Сожам

 

 

Для сувязі з аўтарам

+375 44 7108928

Гаўрыловіч У.М

246028, Гомель, Ландышава, дом 14, кв. 12



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *