Ёсць меркаванне: Дырэктар Ельскай школы-інтэрната лічыць, што час патрабуе змен у Асноўным законе краіны

Есть мнение Новости Ельщины Правовое поле Референдум 2022

Якаў Ліпскі, дырэктар Ельскай дапаможнай школы-інтэрната:

— Ні адзін чалавек не павінен быць абыякавы да будучыні сваёй краіны. Гэты рэферэндум, безумоўна, патрэбны, таму што, як мы ведаем з гісторыі, з 1996 года Канстытуцыя не змянялася. Але за гэты час многае памянялася: грамадства стала другім, болей патрабавальным; моладзь таксама патрабуе нейкія новыя павевы. І вельмі важна, што гэтыя павевы нашы палітыкі пачулі і яны адлюстраваныя ў новым праекце Канстытуцыі. Там адлюстраваны амаль усе запатрабаванні часу. Напрыклад, пытанні бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Умацаваць трэба Беларусь, асабліва каштоўнасці хрысціянскага парадку. І тое, што Беларусь застаецца Рэспублікай прэзідэнцкага тыпу, я ацэньваю  станоўча, паколькі гэта ёсць гарантыя ўмацавання дзяржаўнасці і эфектыўнасці кіравання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *