На шляху інтэграцыі і прагрэсу

На мінулым тыдні ў Беларусі прайшла адна з буйнейшых у СНД і Еўропе міжнародная спецыялі-заваная выстаўка «Белагра 2012». У ёй прынялі ўдзел больш за 300 кампаній з 18 краін свету. На выстаўцы пабывала і дэлегацыя Ельскага раёна, у склад якой увайшлі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, лепшыя работнікі гаспадарак. […]

Продолжить чтение

Малако ў каровы на языку

Гэтая спрадвечная ісціна добра вядома сялянам. Таму штогод, звычайна да Юр’я (6 мая), гаспадары выганялі кароў у поле, на свежую зялёную траву. У кожнай вёсцы ёсць свае асаблівасці, звязаныя з выпасам людскога статку. Пра тое, як гэта ажыццяўляецца на тэрыторыі Старавысакоўскага сельскага Савета, расказала старшыня сельсавета Марыя Алесіч: – На тэрыторыі Старавысакоўскага сельскага Савета налічваецца […]

Продолжить чтение

Рэканструкцыя працягваецца

У сельгаспрадпрыемствах Ельшчыны працягваюцца работы па рэканструкцыі малочнатаварных ферм. Актыўна вядуцца работы ў КСУП «Ельскае Палессе». – Малочнатаварная ферма Новае Высокае пасля рэканструкцыі, – патлумачыла Ганна Мішчанка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, – будзе разлічана на ўтрыманне 500 кароў. У адным хляве на прывязным утрыманні будзе знаходзіцца 200 галоў, у астатніх – даільным зале з […]

Продолжить чтение

Касавіца ў «Ельскім Палессі»

Нарыхтоўка кармоў для грамадскага статку з’яўляецца на сёння галоўнай задачай, якая стаіць перад сельгасвытворцамі. Усе гаспадаркі раёна актыўна ўключыліся ў гэты працэс. У яго аснове – травакашэнне і нарыхтоўка сена, сенажу і сіласу. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 4 чэрвеня пры плане 7629 га скошана траў першага ўкосу на плошчы 3693 га, […]

Продолжить чтение

Першы ўкос – за два тыдні

Да 15 чэрвеня плануецца завяршыць першы ўкос шматгадовых траў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Па стану на 31 мая, у раёне ўжо скошана 2587 га шматгадовых траў. Сена нарыхтавана 735 т. Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна працэс нарыхтоўкі сена ідзе рознымі тэмпамі. Лідарамі з’яўляюцца КСУП «Ельск» (185 тон)  КСУП «Скараднянскі» (174 тон), КСУП […]

Продолжить чтение

Сяўба на фінішы, у разгары касавіца

На Ельшчыне практычна завершана сяўба яравых культур. На палях ужо зелянеюць кукуруза на зерне, яравы рапс, раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя. Па стану на 24 мая, план вясенняй пасяўной кампаніі  выкананы на 100 %. Сяўба яравых праведзена на плошчы 17598 га. Раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя займаюць плошчу 2000 га ў раёне. Падыходзіць да завяршэння […]

Продолжить чтение

Статыстыка – пра жывёлагадоўлю

У развіцці жывёлагадоўчай галіны Ельшчыны за чатыры месяцы бягучага года адзначаюцца некаторыя станоўчыя тэндэнцыі, адзначыла начальнік аддзела статыстыкі Ельскага раёна Ганна Дубіна. Так, паводле статыстычных дадзеных на 1 мая гэтага года, у сельскагаспадарчых арганізацыях Ельскага раёна колькасць буйной рагатай жывёлы, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, павялічылася нязначна – на 639 галоў (2,6 %) […]

Продолжить чтение

Лепшыя аператары машыннага даення

Згодна з Уставам клуба даярак-шасцітысячніц Ельскага раёна членамі клуба могуць з’яўляцца аператары машыннага даення, якія надаілі ад кожнай каровы звыш шасці тысяч кілаграмаў малака. Па выніках 2011 года ў раёне такіх паказчыкаў дабіліся  8 аператараў машыннага даення. Два з іх нават перасягнулі сямітысячны рубеж. 7 аператараў, якія з’яўляюцца кандыдатамі ў члены раённага клуба даярак, надаілі […]

Продолжить чтение

Пашыраем бялковы клін

Сёлета аграрыі Ельшчыны будуць вырошчваць сланечнік на прамысловай аснове. Гэта, па словах галоўнага агранома ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Гуда, адна з асаблівасцей вясенне-палявых работ гэтага года ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне краіны наогул. – У цэлым пад сланечнік на Гомельшчыне адведзена 25 тысяч гектараў, – адзначыў Юрый Уладзіміравіч, – а Ельшчыне – 975 гектараў. Павышаная […]

Продолжить чтение

Усё жыццё – ў працы

Алена Паўлаўна Яцухна жыве ў Кочышчах. Ветэран працы, пастаянная пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх сацыялістычных спаборніцтваў у галіне жывёлагадоўлі ў савецкі час – усё гэта пра жанчыну, якая за адданую плённую працу ў сельскай гаспадарцы на працягу чатырох дзясяткаў гадоў заслугоўвае шчырых слоў удзячнасці і павагі. Увесь час Алена Паўлаўна працавала на ферме ў Кочышчах […]

Продолжить чтение

Сеем сою і сланечнік

На раніцу 14 мая, па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у Ельскім раёне правядзенне вяснавой пасяўной выканана на 77 %. Яравыя культуры пасеяны на плошчы 13037 га. У тым ліку бульбы пасаджана 124 га з 200 запланаваных, зялёнага гарошка – 135 га з 250 запланаваных, пасеяна кукурузы на зялёную масу 6021 га з […]

Продолжить чтение

На чарзе – корманарыхтоўкі

Ужо з самага пачатку вясны аграрыі клапоцяцца пра стварэнне трывалай кармавой базы на наступны зімовастойлавы перыяд. Як будзе ісці работа ў гэтым накірунку ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Ельшчыны, расказаў Анатоль Гапонік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама: – Для стварэння трывалай кармавой базы на зімова-стойлавы перыяд 2012–2013 года неабходна нарыхтаваць на ўмоўную галаву 30 цэнтнераў […]

Продолжить чтение

Будзем з добрым ураджаем!

КСУП «Ельскае Палессе»  сёлетнюю пасяўную кампанію праводзіць даволі актыўна. Адным з першых гэта прадпрыемства скончыла сяўбу ранніх яравых зерневых культур і кукурузы  на зерне. Як ідуць справы ў КСУП «Ельскае Палессе», расказаў дырэктар гаспадаркі Уладзімір Матузка: – Пад яравую сяўбу сёлета мы адводзім 2837 га плошчаў. З іх пад раннія яравыя зерневыя – 259 га, […]

Продолжить чтение

Гаспадаркі Ельшчыны сеюць кукурузу

У Ельскім раёне працягваецца яравая сяўба.  Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на 25 красавіка, у цэлым ужо пасеяна 3240 гектараў, гэта складае     19 % ад запланаванага. Пасяўная кампанія значна ўскладняецца неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я – дажджамі, якія ідуць амаль кожны дзень. У гэтыя дні ўсе гаспадаркі Ельшчыны сеюць кукурузу на зерне. Па аператыўнай […]

Продолжить чтение

Малочныя рэкі ці ручайкі?

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама падве-дзены вынікі работы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна ў галіне жывёлагадоўлі за першы квартал бягучага года. Адным з важнейшых накірункаў у жывёлагадоўлі з’яўляецца вытворчасць малака. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, за студзень–сакавік 2012 года валавая вытворчасць малака ў раёне склала 7737,2 т, што складае 96,4 % ад […]

Продолжить чтение

Раннія яравыя пасеяны, на чарзе – кукуруза і гародніна

На сённяшні дзень на Ельшчыне ўжо практычна завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур. Аграрыі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў раёна пачалі сеяць галоўную кармавую культуру – кукурузу, некаторыя – гародніну. Пра ход вясенне-палявых работ расказвае Юрый Гуд, галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама: – Нягледзячы на не зусім спрыяльныя ўмовы надвор’я, у раёне […]

Продолжить чтение

Паспяховыя даяркі з «Камуніста»

Нядаўна былі падведзены вынікі работы клуба даярак-шасцітысячніц за мінулы год. Абсалютным лідарам сярод лепшых даярак Ельшчыны з’яўляецца Людміла Гайкевіч, аператар машыннага даення КСУП «Саўгас «Камуніст». Людміла Дзмітрыеўна жыве і працуе ў Зашыр’і з 2005 года. Увесь гэты час месца працы ў яе адно – радзільнае аддзяленне малочнатаварнага комплекса Прачомышлі. У абавязкі жанчыны ўваходзіць раздойванне кароў […]

Продолжить чтение

Новая ферма ў Дабрыні

У пачатку гэтага года ў КСУП «Дабрынь» пачалося будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 600 галоў дойнага статку. Генеральным падрадчыкам на будаўніцтве фермы з’яўляецца Ельская ПМК-96. Што зроблена на будоўлі ў Дабрыні на сённяшні дзень, расказаў Уладзімір Трошка, галоўны інжынер ПМК-96:– Мы пачалі будаваць малочнатаварную ферму ў Дабрыні ў студзені гэтага года. Здача аб’екта плануецца на наступны […]

Продолжить чтение

Лепшыя даяркі Ельшчыны

На мінулым тыдні ў Ельскім райвыканкаме былі падведзены вынікі работы клуба даярак-шасцітысячніц за 2011 год. Найвышэйшых паказчыкаў па вытворчасці малака ў мінулым годзе сярод аператараў машыннага даення дабіліся наступныя ўдзельніцы клуба: – КСУП «Саўгас «Камуніст»: Людміла Гайкевіч (7708 кг), Святлана Крук (6376 кг); – КСУП «Ельск»: Святлана Старавойт (7259 кг), Таццяна Глумава (7092 кг), Ніна […]

Продолжить чтение

Зернетка за зернеткам

Пасяўная кампанія на Ельшчыне паступова набірае абароты: па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 9 красавіка, у цэлым па раёне раннімі яравымі зерневымі культурамі ўжо засеяна 879 га з 2000 га, а гэта 44 % ад запланаванага. У КСУП «Ельскае Палессе» ўжо цалкам завяршылі сяўбу ранніх яравых, у КСУП «Дабрынь» і «Саўгас «Камуніст»  зроблена […]

Продолжить чтение