Василий Швецов, директор филиала «Ельский леспромхоз» открытого акционерного общества «Мозырьдрев».
– Депутатом избирательного округа № 8 являюсь уже не один год. Поэтому общественная нагрузка мне очень хорошо знакома. Всегда стараюсь помочь разрешить вопросы, с которыми избиратели обращаются ко мне, как к депутату, хотя тематика проблем разнообразная: и семейно-бытовые отношения, и хозяйственные вопросы (дрова и т. д.). Не всегда решение вопросов бывает в моей компетенции, тогда обращаюсь в другие инстанции за помощью.
А вообще, в работе депутата самое важное – всегда быть человеком, всегда прислушиваться к мнению тех, кто отдал свои голоса за тебя.
Напярэдадні выбараў у мясцовыя органы самакіравання прадстаўляем слова дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, якія расказваюць пра сваю дзейнасць на месцах.
Любоў Ляўкоўская, старшыня Валаўскага сельскага выканаўчага камітэта:
– На сённяшні дзень я з’яўляюся дэпутатам і мясцовага Савета дэпутатаў, і раённага Савета дэпутатаў 25 склікання па выбарчай акрузе № 36 (частка вуліц вёсак Валаўск і Зашыр’е, а таксама вёскі Дубраўка, Заячча і Карма). За гады майго дэпутатства давялося сутыкнуцца са шматлікімі праблемамі і пытаннямі людзей. Гэта і добраўпарадкаванне вёскі і вуліц, і праблемы з сабакамі, а таксама пытанні па забяспечванні дамоў вадою, электрычнасцю і многае-многае іншае. Кожны раз імкнемся дапамагчы чалавеку, які прыйшоў да цябе са скаргай ці просьбай: ці самастойна вырашаем праблему, ці звяртаемся ў іншыя інстанцыі, якія адказваюць за гэта. Але галоўнае ў рабоце дэпутата любога ўзроўню, я лічу, – адгукнуцца на просьбу чалавека, выслухаць яго, дапамагчы дзесьці парадай, а дзесьці і справай. Дэпутат заўсёды павінен быць у курсе спраў вёскі і раёна, у першую чаргу, а наогул – быць адукаваным, усебакова развітым чалавекам, кампетэнтным ва ўсіх галінах жыцця. І тады людзі будуць верыць свайму выбранніку, давяраць яму.
У наш час нялёгка бывае сумяшчаць работу і грамадскія абавязкі. Але ж стараемся! А калі праблема чалавека, які прыйшоў да цябе, як дэпутата, вырашаецца, то на душы робіцца вельмі лёгка і радасна за споўнены абавязак перад людзьмі!