Яна вучыць дзяцей гаварыць


Вольга Шэйнюк з дзяцінства марыла стаць урачом, дапамагаць людзям. Задуманае часткова здзейснілася: цяпер яна працуе настаўнікам-дэфектолагам пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, што размешчаны на базе Скараднянскага ясляў-сада. Вольга Анатольеўна ў асноўным займаецца з дзецьмі, якія маюць асаблівасці развіцця маўлення. Школьнікі і выхаванцы дзіцячых садоў са Скароднага, Валаўска і Засінцаў (усяго 23 чалавекі) з дапамогай настаўніка-дэфектолага вучацца правільна вымаўляць гукі, знаходзіць іх у словах, будаваць словазлучэнні і сказы, складаць невялічкія апавяданні і іншае.


Каб дасягнуць пэўных поспехаў у рабоце з такімі дзецьмі, патрэбен час, веды і цярпенне. А яшчэ – вялікае жаданне выхаванца і педагога. Што датычыцца Вольгі Шэйнюк, то жаданне ў яе ёсць. Дзяўчынка вучыцца на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка на факультэце спецыяльнай адукацыі. Метадычную дапамогу ёй аказваюць і спецыялісты Ельскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.


Марына Сугак.


Фота Анатоля Сіліверста.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *