Мой шлях у той дзень кіраваўся праз вёску Дабрынь. Прываблены гукамі моцна працуючай радыёкропкі, я накіраваўся да мясцовага культурна-спартыўнага цэнтра. Як расказала адна жыхарка, сёння ў Дабрыні адзначаецца Дзень вёскі. З калонак ліўся прыгожы дзявочы голас. Дыктар радыёперадачы распавядала гісторыю заснавання сваёй роднай вёсачкі Дабрынь. Вось на імправізаванай сцэне з’явіліся вядучыя – і дзеянне пачалося.
Адкрыў урачыстую частку праграмы старшыня сельвыканкама Уладзімір Чырыч. Ён павіншаваў усіх прысутных са святам і паабяцаў, што кожны год, менавіта перад днём ушанавання святых Пятра і Паўла, у Дабрыні будзе адзначацца Дзень вёскі. Ён выказаў словы падзякі і пашаны тым людзям, якія, не шкадуючы свайго жыцця, абаранялі нашу Радзіму ад фашысцкай навалы: Ярмоленку Васілю Ігнатавічу, Котаву Паўлу Яфімавічу, Канаводу Аляксандру Лаўрэнцьевічу.
Алесь Таполя.
Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».
