Агні зіхацяць


Кожны год філіял ПМК-64 РУП «Калінкавічывадбуд» актыўна ўключаецца ў падрыхтоўку да сустрэчы Новага года і вельмі ярка і багата афармляе навагоднімі ўпрыгожваннямі сваю тэрыторыю і будынкі. «Сёлета разнастайнасць навагодняй прыгажосці стала яшчэ большай, – расказаў дырэктар ПМК-64 Андрэй Сініцкі. – Так, радасна сустракаюць ўсіх работнікаў прадпрыемства каля прыгажуні елкі, якая проста зіхаціць агнямі, Дзед Мароз, Снягурачка і Снегавік – тварэнні рук інжынера па тэхніцы бяспекі ПМК-64 Ігара Цалка.


Над дахам адміністратыўнага будынка з’явіўся сімвал наступнага Новага года – Дракон. Лазерныя агні, якія перыядычна бліскаюць, асвячаюць усё наваколле аж да лесу. Міргаюць усімі колерамі вясёлкі зоркі на вокнах канторы, свецяцца каляровыя гірлянды на агароджы базы ПМК-64. Усё гэта разам стварае святочны настрой, з якім кожны чалавек павінен уступіць у Новы 2012 год, каб ён стаў шчаслівым, шчодрым і добрым для ўсіх.»


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *