За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сферы тэхнічнай інвентарызацыі аб’ектаў нерухомай маёмасці, беларускай журналістыкі і айчыннай літаратуры, сістэмы адукацыі і культуры Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі заслужаных людзей краіны. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 лютага.
Згодна з гэтым указам ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» прысвоена начальніку аддзела культуры Ельскага райвыканкама Валерыю Якаўлевічу Гейхману.
