Апошнія дні красавіка сталі даволі плённымі для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ельшчыны. З самага ранку да позняга вечара працуюць земляробы ў поле. Вызначыліся і першыя лідары пасяўной кампаніі 2013 года.
Ушаноўванне лепшых працаўнікоў адбылося напярэдадні свята 1 Мая.
Уладзімір Мічэйка, лідар па падрыхтоўцы глебы з КСУП «Дабрынь», атрымаў віншаванні з перамогай прама на працоўным месцы. Старшыня райкома прафсаюза работнікаў АПК Георгій Цык павітаў Уладзіміра Уладзіміравіча з дасягнутымі поспехамі, выказаў яму ўдзячнасць за неабыякавыя адносіны да працы, пажадаў новых перамог ў будучым, а таксама ўручыў яму пісьмо з падзякай і падарунак.
Віншаванні і падарункі ў гэты дзень атрымалі і іншыя лідары вясенне-палявой кампаніі 2013 года.
Жанна Дзянісава