Мы захапляемся і вельмі паважаем людзей педагагічнай працы. Яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё школе і валодаюць такімі якасцямі, як прыстойнасць, працавітасць, дабрыня, адказнасць і справядлівасць. Педагогаў любяць дзеці і паважаюць бацькі.
Менавіта такой асобай з’яўляецца Яўгенія Яфрэмаўна Дзянісава, у якой за плячыма 45 гадоў педагагічнага стажу. Сам Бог удыхнуў у яе дар, валодаць якім адначасова цяжка, ганарова і выдатна, – вучыць дзяцей.
– Мая праца – гэта любімы спосаб пазнання, творчасці, зносін, самавыяўлення, – прызнаецца Яўгенія Яфрэмаўна. – Мае вучні – мае аднадумцы, якія даверылі мне часцінку свайго лёсу. Усім гэтым я стараюся распарадзіцца мудра і дакладна.
Заўсёды з цікавасцю і задавальненнем езджу на працу. Для кожнага дзіцяці ў мяне распрацаваны індывідуальны падыход, што мне вельмі дапамагае ў зносінах з сучаснай моладдзю. Школа для мяне – гэта сапраўднае суцяшэнне, калі я знаходжуся там, то нават забываю пра дамашнія клопаты і жыццёвыя нягоды. А калі ў паўсядзённым жыцці сустракаюся са сваімі ўжо дарослымі вучнямі, то заўсёды адчуваю ў іх вачах падзяку.
Ужо 15 гадоў, як я знаходжуся на пенсіі і працую. І гэта маіх знаёмых не здзіўляе, бо яны ведаюць, што я вельмі актыўны чалавек, ні хвілінкі не магу сядзець без справы, мне ўсё цікава. Так, у гэтым годзе, за летні перыяд, я вырасціла 25 пакаёвых кветак для школы, дзе працую. Планую зрабіць у класе прыродны куток.
Родам я з вёскі Шарын, дзе і пазнаёмілася са сваім мужам. Разам мы ўжо 42 гады, вырасцілі дачку (яна з сям’ёй жыве ў Расіі). Любімая наша справа – гэта добрасумленная праца. Мы трымаем дапаможную гаспадарку, вырошчваем агародніну, ягады. Маё хобі – збіранне грыбоў, я атрымліваю вялікае задавальненне і прыліў жыццёвых сіл, ходзячы па лесе. На зіму для сваёй сям’і я шмат кансервую садавіны і гародніны. Для мяне гэта вельмі важна, таму што вырашчана і зроблена сваімі рукамі.
Улетку да нас з мужам прыязджаюць нашыя ўнучкі. Яны ў нас гарадскія, і ім вельмі цікава жыць у вёсцы. У вёсцы Шарын мы ўсе разам з задавальненнем праводзім шмат часу.
Яўгенія Яфрэмаўна – цудоўная жанчына, маці, бабуля. Колькі часу і ўвагі яна аддае сваёй сям’і! І яна ўсё паспявае. Праўду кажуць, калі чалавек таленавіты, ён таленавіты ва ўсім.
Анастасія БЯЛЯК
Ничего себе, Евгения Ефремовна еще работает! Я думал, что она уже давно сидит дома, на пенсии. Вот суперактивный человек…
И незаменимый учитель…
Замечательный педагог, любимый преподаватель! Евгения Ефремовна желаю вам крепкого здоровья и не когда не стареть)))) Ученик Тихий Дмитрий, выпуск 1996