У Беларусі з лютага бягучага года ўзрастаюць дзіцячыя дапамогі. Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка 2014 года прымяняецца сярэднемесячная заработная плата за чацвёрты квартал 2013 года.
Гэты паказчык у кастрычніку–снежні мінулага года склаў Br5 млн 560 тыс. 846, паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Такім чынам, з лютага памер штомесячнай дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця Br1 млн 946 тыс. 300, на другое і наступных дзяцей – Br2 млн 224 тыс. 300, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў – Br2 млн 502 тыс. 400. Тым, хто жыве на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам.
Пастановай Савета Міністраў зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) – з 1 лютага па 30 красавіка 2014 года ён складае Br1 млн 128 тыс. 70. Новы БПМ павысіўся на 7,7 працэнта да нарматыву, дзеючага з 1 лістапада 2013 года па 31 студзеня 2014 (Br1 млн 47 тыс. 530). На такую ж велічыню ўзрастаюць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе з лютага Br11 млн 280 тыс. 700, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) – Br15 млн 793 тыс. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе Br1 млн 128 тыс. 100 (100 працэнтаў БПМ). Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) з лютага складае Br789 тыс. 600, на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) – Br564 тыс.; штомесячная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) – Br1 млн 128 тыс. 100; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) – Br789 тыс. 600.
Ну, наконец-то, подняли пособие, а то еле концы с концами сводили. ребенка ведь надо кормить, одевать и все это стоит денег. Спасибо, что хоть немного повысили детские…
А кошелек на фото нечего так. И денег в нем многовато. только доляров почему-то нет.