Завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты


У Беларусі 10 лютага завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць сёмага склікання.

1324474958

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама Беларусі, кандыдатамі ў дэпутаты вылучаны 16 тыс. 754 чалавекі. Сярод вылучэнцаў больш як 8,2 тыс. дэпутатаў дзеючага склікання, амаль 8 тыс. жанчын, 826 маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў і 21 грамадзянін Расіі. Сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі партфель больш за ўсё прадстаўнікоў сфер адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя (4 тыс. 930 чалавек) і сельскай гаспадаркі (3 тыс. 799). Сярод вылучэнцаў таксама 412 пенсіянераў і 117 непрацуючых.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 11 па 20 лютага ўключна. Перадвыбарная агітацыя стартуе з дня рэгістрацыі і будзе прадаўжацца па 22 сакавіка ўключна. Дзень выбараў назначаны на 23 сакавіка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *