Са шчырай любоўю да родных вытокаў


У сталічным выдавецтве «Бонем» выйшаў у свет чарговы зборнік вершаў «Вяртанне» палескага творцы, нашага земляка Рыгора Бабчанка. Гэта значная падзея не толькі для самога паэта, але і для культурнага жыцця Ельшчыны.
бабчанок0002
Як ні бывае цяжка апантанаму справамі дырэктару аднаго з лепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ельшчыны «Саўгас «Камуніст», але знаходзіць ён магчымасці, каб у шчырых радках падзяліцца пачуццямі сваёй паэтычнай душы.
Новы зборнік «Вяртанне» складаецца з сямі раздзелаў: «Радкі юнацтва», «Сэрцу дарагія словы», «Родныя вытокі», «Сум душы», «Вясковая лірыка», «Мая палеская старонка», «Прысвячэнні», у якія ўвайшло звыш 70 вершаў, прасякнутых шчырай любоўю аўтара да родных вытокаў. У сваіх паэтычных творах аўтар расказвае пра зямлю і тых, хто на ёй працуе, пра родную хату, бацькоў. Лірычны герой паэта, як і ён сам, цесна звязаны з усім тым, што называецца Радзімай, Бацькаўшчынай.
Дзякуючы незвычайна багатай і трапнай мове вершаў Рыгора Бабчанка, глыбокай напоўненасці радка, уменню творцы любавацца навакольным светам і па-свойму, адметна гэтай любоўю дзяліцца з іншымі, яго вершы, як кажуць, чытаюцца на адным дыхані, а асобныя радкі яшчэ надоўга застаюцца ў памяці. Спадзяёмся, што новая кніга таксама спадабаецца чытачам, прынясе ім асалоду і атрымае належную ацэнку.

Жанна Рынгоўская



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *