Зрабіць запас прадуктаў на зіму жыхарам Ельшчыны можна на восеньскіх кірмашах. Гародніна, вырашчаная ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах і фермерскіх гаспадарках раёна, прадукцыя, вырабленая на Ельскім кансервавым заводзе, разнастайныя тавары, – усё гэта можна набыць на кірмашах.

Пачынаючы з 20 верасня, па суботах (27 верасня, 11 і 18 кастрычніка) будзе весціся гандаль у мікрараёне 50 год СССР (каля крамы «Ірма»). Кірмашы пачнуць працаваць з 7 гадзін раніцы і да 15 гадзін дня.
Акрамя таго, па нядзелях – 21 і 28 верасня, а таксама 5, 12, 19 кастрычніка – на базары ў г. Ельску можна будзе набыць гародніну і кансерваваныя сокі, салаты, горошак пра запас.
Святочны «Пакроўскі кірмаш» адбудзецца 4 кастрычніка на цэнтральнай плошчы горада Ельска. На яго запрашаюцца клапатлівыя і старанныя гаспадары, якія могуць прадаць тут лішкі вырашчанай прадукцыі, фермеры і сельгаспрадпрыемствы раёна і, канешне ж, пакупнікі і госці.
Спяшайцеся на кірмаш!

Выделяли бы деньги на зимние заготовки из бюджета, а то зарплаты — мизер… Вот и растим все на своих огородах…