ПРЭЗІДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ 2015 ГОДА


У наступным 2015 годзе ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Як чакаецца, на іх будзе затрачана прыкладна Br100 млрд., паведаміла 12 лістапада старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

ЯРМОШИНА

Лідзія Ярмошына адзначыла, што гэта выбарчая кампанія не адносіцца да катэгорыі самых дарагіх. Значна даражэй абыходзяцца мясцовыя выбары, калі намнога больш кандыдатаў. Тым не менш мы пастараемся, каб усё прайшло дастойна», — сказала яна.

На маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах, мяркуюць у ЦВК,будзе прыкладна 15 кандыдатаў. «Я не думаю, што іх будзе больш, таму што пераадолець бар’ер 100 тысяч подпісаў вельмі цяжка», — сказала кіраўнік ЦВК.

У ходзе прэзідэнцкай перадвыбарнай кампаніі 2015 года будуць арганізаваны толькі тэлевізійныя дэбаты, на радыё іх не будзе, адзначыла  Лідзія Ярмошына. «У нас з заканадаўства выключаны радыёдэбаты, таму што яны сталі зусім не відовішчным мерапрыемствам. Кандыдаты самі не прыходзілі на дэбаты, а прысылалі давераных асоб. Мы палічылі, што на радыё дастаткова будзе выступленняў, а радыёдэбаты не выконваюць свае функцыі, якія яны могуць выконваць пры відэарадзе», — сказала Лідзія Ярмошына.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *