Шчучын вітае сяброў


У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства праходзіць у старажытным горадзе Шчучыне на Гродзеншчыне.

Гэта свята мае свае традыцыі і гісторыю. Так, сёлета яно праходзіць ужо дваццаць другі раз. Традыцыйна пачалося свята навукова-творчай экспедыцыяй «Дарога да святыні».

День-белорусской-письменности
5 верасня, у Шчучыне пройдзе 9-ы Міжнародны круглы стол «Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства» і навукова-практычная канферэнцыя «Шчучынскія чытанні». Галоўнымі тэмамі ўрачыстага тэатралізаванага адкрыцця «Квітней, Беларусь наша родная», якое пройдзе 6 верасня, стане 70-годдзе Перамогі і Год моладзі.

Сёлета ў Шчучыне ўпершыню адбудзецца святочнае ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Зазначым, што Шчучын набыў прыгожы сучасны выгляд. Да свята ў горадзе абноўлены фасад кінатэатра «Беларусь», радуе наведвальнікаў абноўленая бібліятэка, Дом культуры, устаноўлены бронзавы памятнік легендарнай паэтэсе Цётцы, адрэстаўраваны палац князёў Друцкіх-Любецкіх, у якім будзе працаваць школа мастацтваў. Акрамя таго, напярэдадні Дня пісьменства ў Шчучыне адкрылі першую кніжную краму-каверню, у якой можна азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, пачытаць анатацыі ды паглядзець фотаздымкі за кубкам кавы.

У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе на Гомельшчыне, у горадзе Рагачове, адзначыла міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч.

 

Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *